Залужны: Нам удалося перахапіць стратэгічную ініцыятыву, ёсць прасоўванне

Сілы абароны Украіны змаглі перахапіць стратэгічную ініцыятыву на фронце і прасоўваюцца наперад, паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны падчас тэлефоннай размовы са старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генералам Маркам Мілі.

29.06.2023 / 07:24

Фота: Генштаб УСУ

«Абмеркавалі сітуацыю на фронце. Нам удалося перахапіць стратэгічную ініцыятыву, сілы бяспекі і абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальных дзеянняў, маем прасоўванне. Праціўнік аказвае сур'ёзнае супраціўленне, адначасова нясе вялікія страты. Спрабуе ўтрымацца на пазіцыях за кошт суцэльнага мініравання мясцовасці», — напісаў Залужны ў сваім тэлеграм-канале.

Таксама ён распавёў Мілі пра актуальныя патрэбы УСУ ва ўзбраенні, боепрыпасах і сродках размініравання і падзякаваў за пакет вайсковай дапамогі, пра які ЗША абвясцілі напярэдадні.

«Дамовіліся і надалей заставацца на сувязі і каардынаваць дзеянні для дэакупацыі ўкраінскай тэрыторыі», — падсумаваў галоўнакамандуючы УСУ.

Чытайце таксама:

Рэзервы на фронце яшчэ не задзейнічаныя, і ёсць поспехі, якія пакуль не выдаюць — Рэзнікаў

Галоўнакамандуючы арміі ЗША заявіў пра першыя поспехі ўкраінскага контрнаступлення

«Некаторыя лічаць, што гэта галівудскі фільм». Зяленскі растлумачыў, чаму цяжка ідзе контрнаступ

Nashaniva.com