Зяленскі думае, што надта шмат вагнераўцаў у Беларусі не будзе

На прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы ў Кіеве з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы Анджэем Дудам і Гітанасам Наўседам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сярод іншага закрануў і тэму магчымага перабазавання ў Беларусь байцоў ПВК «Вагнер» на чале з Яўгенам Прыгожыным. Ён выказаў меркаванне, што «кантынгент гэты будзе не вельмі вялікі».

29.06.2023 / 01:12

Злева направа: Анджэй Дуда, Уладзімір Зяленскі, Гітанас Наўседа. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

«Па-першае, вагнераўцы ёсць на часова акупаванай тэрыторыі Украіны, яны ёсць і былі на Луганшчыне. І гэта праўда. Многіх з іх, як я ўжо падкрэсліваў, знішчылі нашы Узброеныя сілы, сілы абароны і бяспекі, больш за 20 тысяч іх былі знішчаныя.

Таму тая колькасць, якая пайшла, скажам так, у пазітыўным сэнсе на Маскву, яна ў параўнанні з тым, колькі было ў нас, параўноўваць гэта немагчыма.

Таму я не магу сказаць, наколькі яны будуць камусьці пагражаць на тэрыторыі Беларусі, таму што думаю, што кантынгент гэты будзе не вельмі вялікі», — сказаў Зяленскі.

Паводле данясенняў украінскіх вайскоўцаў, на паўночнай мяжы Украіны сітуацыя цяпер нязменная і кантраляваная. А маршу вагнераўцаў па тэрыторыі Украіны, падобнага да расійскага, прэзідэнт Украіны не баіцца, бо «ўсё ж у нас магутная і сучасная армія, і не на словах». 

Чытайце таксама:

У Маскве можа быць арыштаваны генерал Суравікін — The Moscow Times

«Прыняты рашэнні адносна ўзмацнення нашай абароны ўсходняй мяжы» — Яраслаў Качыньскі

Інструктар «Вагнера» з пазыўным «Брэст»: Беларусь — такі ж кірунак, як і іншыя. А мы спатрэбімся перад выбарамі

Зяленскі: Нават унутраныя сілы РФ перасталі азірацца на кволага гаспадара Крамля

Nashaniva.com