Расійскі святар, пазбаўлены РПЦ сану праз малітвы за мір, перайшоў у Канстанцінопальскі патрыярхат

Канстанцінопальскі патрыярхат аднавіў у сане маскоўскага святара Іаана Коваля, які маліўся за наступленне міру замест таго, каб маліцца, як прадпісвалася зверху, за перамогу Расіі. Святар, такім чынам, прыняты пад амафор Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея.

28.06.2023 / 23:20

Айцец Іаан Коваль

Рашэнне аб пазбаўленні сану Іаана Коваля было прынята царкоўным судом Рускай праваслаўнай царквы ў маі гэтага года. Перад гэтым, у лютым, патрыярх Кірыл асабіста забараніў Ковалю служыць.

Падставай для забароны паслужыла тое, што ў «малітве аб святой Русі», у прымусовым парадку распаўсюджанай па епархіях РПЦ, Коваль замест слоў «возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею победу» прамаўляў «возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею мир».

Цяпер рашэнне, прынятае Рускай праваслаўнай царквой, абвешчана некананічным (незаконным) і прынятым зыходзячы не з царкоўных, а з палітычных меркаванняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Чытайце таксама:

У нядзелю — першая служба ў новым прыхадскім доме беларускіх праваслаўных Канстанцінопальскага патрыярхату

Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхату ў Вільні просіць дапамогі

Святар Кухта ў «Жыцці-маліне» расказаў пра асаблівасці мітрапаліта Веніяміна, кантраст двух патрыярхаў і сваю працу ў ІТ

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды

Nashaniva.com