Мытны камітэт папярэдзіў пра магчымыя чэргі на літоўскай мяжы
Дзяржаўны мытны камітэт папярэдзіў, што ў пункце пропуску «Лоша» на беларуска-літоўскай мяжы 29 і 30 чэрвеня могуць узнікнуць вялікія чэргі.
28.06.2023 / 19:59
Фота: Яндэкс.Карты
Няштатная сітуацыя звязаная з перабоямі ў электразабеспячэнні з-за планавых работ з боку РЭС Астравецкага раёна, паведамілі мытнікі.
Таму час на мытнае афармленне аўтамабіляў можа павялічыцца 29 і 30 чэрвеня ў перыяд з 9:00 да 17:00. Кіроўцам варта звярнуць на гэта ўвагу пры планаванні маршруту праз беларуска-літоўскую мяжу.
Раней ДМК паведамляў і пра магчымыя чэргі 29 чэрвеня пры перасячэнні мяжы праз пункт пропуску «Казловічы» на мяжы з Польшчай. Там прычынай называецца тое, што на гэтым памежным пераходзе запланаваны рамонтныя работы і будзе адключана электрычнасць з 8-й гадзіны раніцы да 11-й.
Чытайце таксама:
Улады Літвы папярэдзілі сваіх грамадзян пра актывізацыю на мяжы лукашэнкаўскіх спецслужбаў
Пасажырка, якую знялі з аўтобуса па вяртанні ў Беларусь, расказала, як ледзь не заехала на 15 сутак