Для Эдуарда Бабарыкі пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі
28 чэрвеня пракурор Аляксандр Кароль запрасіў для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Уладзімір Арэшка агучыць прысуд 5 ліпеня, піша «Вясна».
28.06.2023 / 18:41
Эдуард Бабарыка падчас першага судовага пасяджэння
Нагадаем, што палітвязня судзяць паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варажнечы), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 235 (легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Эдуард Бабарыка — сын былога банкіра, прэтэндэнта на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Бацьку і сына затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. Эдуард узначальваў перадвыбарчы штаб бацькі, іх спынілі, калі яны везлі ў ЦВК подпісы, сабраныя для вылучэння Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.
За кратамі без суда Эдуард знаходзіцца ўжо больш за тры гады.
Чытайце таксама:
Вязні наваполацкай калоніі мяркуюць, што ў Віктара Бабарыкі інсульт