У Гродне затрымалі спартыўнага дырэктара футбольнага «Нёмана»

Пра затрыманне спартыўнага дырэктара ФК «Нёман» Дзмітрыя Кавалёнка паведаміў тэлеграм-канал «Суды, затрыманні. Гродна і вобласць».

28.06.2023 / 17:50

У запісаным сілавікамі відэа Дзмітрый Кавалёнак гаворыць, што быў затрыманы за падпіскі ў сацсетках на «экстрэмісцкія матэрыялы». Праўладны канал сцвярджае, што на мужчыну нібыта паскардзіліся самі футбалісты «Нёмана»: маўляў, ён «навязваў ім экстрэмісцкія ідэі».

45-гадовы Кавалёнак — легенда гродзенскага «Немана». За клуб ён адыграў 14 сезонаў, не пакінуў каманду падчас яе фінансавых цяжкасцей і застаўся з «жоўта-зялёнымі» ў якасці спартовага дырэктара пасля заканчэння кар'еры.

Чытайце таксама:

Палітзняволенага адваката Віталя Брагінца перавялі ў шклоўскую калонію

За «знявагу вайскоўца» 2 гады калоніі прызначылі жыхару Пружан, які адбываў «хімію»

Палітвязень Цімур Рызапур правёў у ШІЗА больш за 100 сутак. У жніўні-2020 яго падстрэлілі гумовымі кулямі

Nashaniva.com