У Германіі падманулі спагадлівага немца, расплаціўшыся з ім старымі беларускімі рублямі
Пра выпадак з 30-гадовым нямецкім кіроўцам, які стаў ахвярай падману, расказалі ў паліцыі горада Хільдэсхайма ў зямлі Ніжняя Саксонія, паведамляе сайт «Беларусь і свет».
28.06.2023 / 17:13
Фота: newauction.ru
Як расказаў нямецкім праваахоўнікам 30-гадовы жыхар раёна Хільдэсхайм, у суботу 24 чэрвеня каля 11:00—11:30 ён ехаў па трасе і заўважыў на ўзбочыне сям'ю, якая стаяла побач з двума легкавымі аўтамабілямі. Мужчына з групы рабіў знакі, прыцягваючы ўвагу, таму кіроўца спыніў свой аўтамабіль.
Як распавёў яму невядомы, сям'я вярталася ў Балгарыю, але ў яе скончыліся грошы на паліва, таму спагадлівы немец вырашыў дапамагчы людзям і даў мужчыну 150 еўра наяўнымі. У абмен жа ён атрымаў банкноту наміналам 500 беларускіх рублёў.
Гэтая банкнота была з тых, што выйшлі з ужытку ў выніку грашовай рэформы, праведзенай у Беларусі ў ліпені 2016 года. Сёння яе цана пры абмене ў Нацыянальным банку складае ўсяго толькі 5 капеек.
Падмануты немец апісаў мужчыну, які прасіў дапамагчы: у таго цёмныя валасы, белая кашуля, барада, спартыўны целасклад. Яго суправаджалі яшчэ адзін мужчына, жанчына і дзіця. Машыны, побач з якімі яны стаялі, як мяркуецца, — серабрысты Mercedes і сіні BMW. Праваахоўнікі вядуць расследаванне.
Чытайце таксама:
Porsche знёс слуп у Мінску ФОТАФАКТ
У Шклове пяцігадовая дзяўчынка атруцілася бабуліным клафелінам