Блізкія Івана Чыгрынава абвясцілі збор сродкаў на выданне твораў пісьменніка

21 снежня 2024 года споўніцца дзевяноста гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча, і да гэтага часу сям’я пісьменніка (жонка i дзве дачкі) хоча выдаць у выдавецтве «Тэхналогія» збор твораў славутага творцы ў пяці тамах, у які ўвойдуць усе яго творы, паведамляе «Магілёў. Медыя».

28.06.2023 / 15:37

Іван Чыгрынаў

Прычым шмат якія п’есы будуць надрукаваныя ўпершыню.

Блізкія аўтара рамана «Плач перапёлкі» звяртаюцца да людзей Касцюкоўшчыны, якія шануюць культуру роднага краю i ўсёй Беларусі з просьбай дапамагчы матэрыяльна ў выданні збору твораў Івана Чыгрынава.

Імёны спонсараў (асобных людзей або прадпрыемстваў і арганізацый) будуць надрукаваныя на тытульным лісце першага тома збору твораў. 

Ніжэй пазначаны рэквізіты, куды можна перавесці сродкі, каб зборнікі былі надрукаваныя.

e-mail: technalohija@gmail.com

Чытайце таксама:

Выдавецтва «Кнігазбор» — на фінішнай стадыі ліквідацыі, застаўся апошні шанец набыць кнігі

У Лондане пачынаецца суд над Кевінам Спэйсі. Яго вінавацяць у сэксуальным гвалце над чатырма мужчынамі

Карціну Клімта прадалі за рэкордныя для Еўропы грошы

Nashaniva.com