Беларусь забараніла ўвоз літоўскага і польскага піва
Адпаведныя пастановы падпісаў сёння прэм'ер Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.
28.06.2023 / 13:23
Фота: Hiroyuki Nakai / Getty Images
У прыватнасці, прадоўжаны тэрмін дзеяння забароны на ўвоз з недружалюбных краін асобных відаў сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі.
Дакумент у тым ліку прадугледжвае
- захаванне забароны на ўвоз з недружалюбных краін яблыкаў, акрамя перыяду з 1 па 31 ліпеня;
- увядзенне забароны на ўвоз з Літвы і Польшчы піва і слабаалкагольных напояў з улікам вытворчасці аналагічнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь у дастатковых аб'ёмах.
Падрабязнасці пастановы пакуль не прыводзяцца.
Забарона прадоўжана да 31 снежня 2023 года ўключна.
У пералік недружалюбных краін уключаны Албанія, Аўстралія, Вялікабрытанія, дзяржавы Еўрасаюза, ЗША, Ісландыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Новая Зеландыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Швейцарыя.