У мінскім аэрапорце паставілі новае табло

Да свайго 40-годдзя Нацыянальны аэрапорт «Мінск» запусціў новую сістэму візуальнага інфармавання пасажыраў. Цяпер наведвальнікі аэравакзала ўбачаць табло ў абноўленай каляровай гаме і з палепшанай сістэматызацыяй інфармацыі пра рэйсы, як паведамляе прэс-служба аэрапорта.

27.06.2023 / 16:17

Інфармацыя пра рэйсы цяпер будзе статычная, яе можна будзе атрымаць адначасова на чатырох мовах (беларускай, рускай, англійскай і кітайскай). Раней гэтыя моўныя версіі таксама былі, але чаргаваліся.

Пры гэтым асноўнай версіяй зрабілі беларускамоўную, астатнія дадатковыя.

«Абноўлены дызайн на табло і маніторах аэравакзала па-ранейшаму выкананы ў кантраснай сіне-бела-жоўтай гаме, якая адпавядае афармленню ўсёй навігацыі ў тэрмінале і палягчае ўспрыманне раскладу рэйсаў».

Чытайце таксама:

Упершыню Беларусь запусціла авіярэйс за Палярнае кола

У расійскіх аэрапортах нямецкія аўтобусы мяняюць на беларускія электробусы

Пасля праверкі тэлефона ў мінскім аэрапорце сілавікі затрымалі дзяўчыну, якая вярталася з адпачынку ў Егіпце

Nashaniva.com