Таксіст спрабаваў аб'ехаць барсука. І жывёла загінула, і аўтамабіль перакуліўся
Здарэнне адбылося а 21-й гадзіне на дарозе Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна, як паведамляе гродзенская міліцыя.
27.06.2023 / 13:51
30-гадовы хлопец ехаў за рулём таксі. На 207-м кіламетры на дарогу выбег барсук. Каб пазбегнуць наезду кіроўца крутануў руль у правы бок, зачапіў абочыну і страціў кіраванне, у выніку з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Дзікая жывёла на месцы аварыі загінула, а вось кіроўца, на шчасце, сур'ёзных траўмаў не атрымаў. Пасажыраў у аўтамабілі таксі не было.
Аналізуючы падобныя аварыі, можна сцвярджаць, што найбольш эфектыўнай парадай для кіроўцы ў сітуацыі, калі на дарогу выбегла жывёла, будзе тармажэнне без змены кірунку руху.