Лукашэнка заявіў, што полк Каліноўскага збіраўся ісці на Беларусь
«…Беглыя нашы замітусіліся», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з праўладнымі журналістамі і прадстаўнікамі сілавых структур.
27.06.2023 / 11:53
«…Беглыя нашы замітусіліся. Праўда, фальстарт адбыўся. Імкнуцца прадэманстраваць сваім куратарам наяўнасць хоць нейкіх вынікаў. 250 мільёнаў трэба ж атрымаць. Толькі там яны падзеляць, а гэтыя нашы вар'яты, якіх яшчэ некалькі тут засталося, не вычысцілі мы, — яны ж нічога не атрымаюць. Зноў гарматным мясам будуць», — цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.
«Паспелі нават апублікаваць чарговыя заклікі і планы (я пра збеглых). Маўляў, таксама гатовыя рэалізаваць чарговы сцэнар «узброенага бунту» — трэба ж даваць справаздачу, — сказаў ён. — Нават такія выпадкі былі. Наколькі ашалелі так званыя каліноўцы. Іх жа на фронт загналі, ваююць.
А тут пачулі: у Беларусі ледзь не рэвалюцыя. Ірванулі адтуль, а загарадатрады: «Назад, хлопцы, не час».
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што ў суботу прывёў войскі ў поўную боегатоўнасць
Карпянкоў заявіў, што гатовы пачаць паляванне на полк Каліноўскага