Васьмігадовае дзіця на ровары трапіла ў ДТЗ у Мінску

Маленькі веласіпедыст трапіў у дарожную аварыю на вуліцы Філімонава ўвечары 26 чэрвеня, як паведаміла ДАІ горада.

27.06.2023 / 08:52

Фота: ДАІ

«42-гадовая жанчына на «Фордзе» пры праездзе рэгуляванага пешаходнага пераходу паблізу дома №14 наехала на 8-гадовага веласіпедыста, які перасякаў праезную частку па пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора», — гаворыцца ў паведамленні ДАІ.

Дзіця даставілі ў бальніцу.

Nashaniva.com