Мінчук зламаў шыю, нырнуўшы ў Прыпяць

Пад Туравам моцна пакалечыўся мінчук, які прыехаў адпачыць на Прыпяці. Ён скокнуў у раку і атрымаў пералом шыі, як піша тэлеграм-канал «Жыткавічы online».

26.06.2023 / 17:16

Фота: «Жыткавічы online»

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў мінулую пятніцу каля Турава, на процілеглым беразе Прыпяці. 35-гадовы мінчук, які там купаўся, атрымаў сур'ёзную траўму: ягоны скачок у раку прывёў да пералому шыйнага аддзела хрыбетніка.

Ратавальнікі і медыкі эвакуявалі мужчыну ў Тураў і даставілі ў Жыткавіцкую цэнтральную бальніцу. Яны нагадалі, што не варта ныраць у незнаёмых месцах, купацца ў нецвярозым стане, а таксама на «дзікіх» пляжах і ў неабсталяваных месцах — гэта асноўныя прычыны гібелі на вадзе.

Чытайце таксама:

У Воранаўскім раёне п'яная школьніца выпала з акна

Мінчук памачыўся ў цэнтры сталіцы на манумент Філарэту. Што вырашыў суд

На захадзе Мінска тралейбус трапіў у ДТЗ, пасажыраў даставілі ў бальніцу

Nashaniva.com