У Воранаўскім раёне п'яная школьніца выпала з акна
Па інфармацыі СК, ноччу 25 чэрвеня 15-гадовая дзяўчына была ў гасцях у сваіх паўналетніх сяброў, дзе кампанія распівала спіртное. Школьніца села на падаконнік, але, страціўшы раўнавагу, выпала з акна 5-га паверха.
26.06.2023 / 13:34
Цяпер яна ў бальніцы. Пра стан яе здароўя не паведамляецца.
Паводле СК, ступень ап'янення непаўналетняй склала 2,5 праміле.