У Славакіі лебедзі не злятаюць з макавых палёў з-за наркатычнага ап'янення
Фермеры славацкага горада Комарна сутыкнуліся з незвычайным нашэсцем лебедзяў на сваіх макавых палях.
25.06.2023 / 00:03
Птушкі ўжо некалькі месяцаў жывуць на палях і ядуць кветкі, праз што ў іх развілася залежнасць ад опіуму. Птушыная чарада ўжо налічвае ад 150 да 200 асобін, і цяпер лебедзі пачалі адкладаць яйкі. Фермеры мяркуюць, што лебедзі пераблыталі мак з рапсам.
Аднак вясёлага ў сітуацыі мала: многія птушкі ад перадазіроўкі наркатычным рэчывам становяцца лёгкай мішэнню для драпежнікаў.
Чытайце таксама:
Пры чым каровы да кулікоў? Выяўляецца, сувязь непасрэдная
Навукоўцы вынайшлі новы спосаб барацьбы з пацукамі — гуманны-гуманны