Кадыраў назваў «гнюснай здрадай» мяцеж Прыгожына
«Усё, што адбываецца, — нож у спіну і сапраўдны ваенны мяцеж!» — сказана ў паведамленні ў яго тэлеграм-канале.
24.06.2023 / 12:25
Рамзан Кадыраў. Фота: Getty Images
Кадыраў заявіў, што «цалкам падтрымлівае кожнае слова са звароту Уладзіміра Пуціна і што байцы Мінабароны і Расгвардыі па Чачэнскай Рэспубліцы ўжо выехалі ў зоны напружанасці».
«Мы зробім усё, каб захаваць адзінства Расіі і абараніць яе дзяржаўнасць!» — напісаў Кадыраў.
«Звяртаюся да байцоў — патрыётаў нашай Радзімы. Не вядзіцеся на правакацыі. Якія б мэты вам ні распісвалі, якія б абяцанні вам ні казалі, бяспека дзяржавы і згуртаванасць расійскага грамадства ў такі момант — вышэй за ўсё! Паглядзіце, як карыстаюцца гэтай сітуацыяй нашы ворагі на Захадзе. Колькі ўкідаў, колькі хлусні, колькі хлуслівых заклікаў, якія палохаюць нашых грамадзян, ствараюць небяспеку ўзнікнення дэстабілізуючай абстаноўкі. І гэта чаканыя наступствы здрадлівага маршу Прыгожына», — напісаў Кадыраў.
Чытайце таксама:
«Удар у спіну». Пуцін выступіў са зваротам да вайскоўцаў і насельніцтва