«Удар у спіну». Пуцін выступіў са зваротам да вайскоўцаў і насельніцтва

Відэазварот прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна паказалі ў эфіры «Першага канала».

24.06.2023 / 10:12

«Расія вядзе цяжкую барацьбу за сваю будучыню», — сказаў Пуцін.

Ён заклікаў усім згуртавацца.

«Гэта бітва, калі вырашаецца лёс нашага народа, патрабуе адзінства ўсіх нашых сіл».

Мяцеж Прыгожына Пуцін назваў «адступніцтвам», «ударам у спіну», «здрадай».

«Непамерныя амбіцыі і асабістыя інтарэсы прывялі да здрады», — заявіў ён.

Ён дадаў, што дзеянні рэжыму ў адказ будуць жорсткія і датычныя да мяцежу будуць пакараныя. «Узброеныя сілы і іншыя дзяржаўныя органы атрымалі загады».

«Сітуацыя ў Растове-на-Доне застаецца складанай», — сказаў ён пра Растоў, які захапілі вагнераўцы

«Пераадолеем любыя выпрабаванні, станем яшчэ мацней», — сказаў Пуцін напрыканцы звароту.

Nashaniva.com