«Мы ідзём на Маскву». Прыгожын у Растове-на-Доне. Ён сустрэўся з намеснікам міністра абароны Юнус-Бекам Яўкуравым

У тэлеграм-каналах публікуюць відэа з Яўгенам Прыгожыным у штабе Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне. На гэтых кадрах ён вядзе перамовы з намеснікам міністра абароны Юнус-Бекам Яўкуравым.

24.06.2023 / 07:43

Яўген Прыгожын. Фота: AP

«Мы сюды прыехалі. Мы хочам атрымаць начальніка Генштаба і Шайгу. Пакуль іх няма, мы знаходзімся тут, блакуем горад Растоў і ідзём у Маскву», — кажа Прыгожын на відэа.

Таксама Прыгожын паведаміў, што вагнераўцы захапілі штаб Паўднёвай вайсковай акругі і што расійскія самалёты працягваюць бамбіць украінцаў.

Штаб яны захапілі, паводле слоў Прыгожына, каб самалёты не бамбілі вагнераўцаў.

Таксама ён паведаміў, што цалкам кантралюе Растоў.

Чытайце таксама:

Губернатар заклікаў адмовіцца ад паездак у цэнтр Растова-на-Доне

Сабянін абвясціў пра «антытэрарыстычныя мерапрыемствы» ў Маскве

«Мы ўваходзім у Растоў» — Прыгожын у новым аўдыязвароце

Мяцеж Прыгожына выбівае вялікую частку баяздольных часцей і дэмаралізуе расійскіх вайскоўцаў

«Тое, што адбываецца зараз у Расіі — гэта рэальна». У ЗША адгукнуліся на вайсковы мяцеж Прыгожына 

«Мяцеж Прыгожына»: што вядома на гэты момант

Пачаліся баявыя сутыкненні паміж ПВК «Вагнер» і сіламі Мінабароны Расіі — Прыгожын

Лукашэнкаўскія прапагандысты таксама не спяць і з хваляваннем сочаць за сітуацыяй у Расіі. Зрабілі для вас падборку іх выказванняў

Nashaniva.com