Мужчыну адправілі за краты за падпіску ў «Аднакласніках» на старонку «Вясны»
У судзе Лёзненскага раёна 9 чэрвеня асудзілі на 15 сутак мясцовага жыхара, якога абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і «непадпарадкаванні міліцыянту» (арт. 24.3 КаАП).
23.06.2023 / 14:33
Паводле пратакола, мужчына на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» «захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду» інтэрнэт-старонку з назвай «Праваабарончы цэнтр Вясна», як паведамляе тэлеграм-канал праваабаронцаў.
Калі супрацоўнікі міліцыі хацелі па пастанове пракурора правесці агляд кватэры па месцы жыхарства, той разбіў свой тэлефон. На судзе паведаміў, што зрабіў гэта ненаўмысна, а «экстрэмісцкія матэрыялы не збіраўся распаўсюджваць». Суддзя Алена Шарэц асудзіла яго да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Нагадваем, што перасылка «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у прыватных паведамаленнях у любых месенджарах кваліфікуецца як арт. 19.11 КаАП, паводле якога вас могуць арыштаваць або аштрафаваць.