Беларус Віталь Алексяёнак прызначаны новым галоўным дырыжорам нямецкай оперы на Рэйне

32-гадовы дырыжор Віталь Алексяёнак будзе галоўным дырыжорам нямецкай оперы на Рэйне ў Дзюсельдорфе/Дуйсбургу з пачатку сезона 2024-2025 гадоў, як піша DW.

23.06.2023 / 11:30

Цяпер Алексяёнак працуе ў оперы ў якасці капельмайстра. Ён зменіць цяперашняга генеральнага музычнага дырэктара Акселя Кобера, як паведамляе опера.

У жніўні 2024 года беларус зойме пасаду галоўнага дырыжора на тры сезоны.

Віталь Алексяёнак — адзін з паспяховых маладых дырыжораў Еўропы, лаўрэат прафесійных конкурсаў у Італіі і Германіі, дырэктар Kharkiv musik fest, родам з Вілейкі.

У верасні 2022 года ён быў дырыжорам праекта на бетховенскім фестывалі ў Боне.

Чытайце таксама: 

«Усё вырашаецца ў першыя 15 хвілін». Віталь Алексяёнак распавёў, як стаў дырыжорам Нямецкай оперы на Рэйне

Беларус трапіў у фіналісты Прэміі маладых дырыжораў імя фон Караяна

«Зрабілі чатыры канцэрты ў Харкаве ў бамбасховішчах». Беларус-дырыжор расказаў пра сваю новую пазіцыю

Nashaniva.com