У Бабарыкі інсульт? Так кажуць у калоніі / Лукашэнка дакарае медыкаў / Зяленскі папярэджвае. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 22 чэрвеня
Якімі навінамі адзначыўся чацвер, 22 чэрвеня? Глядзіце ў нашым відэа і не забывайцеся лайкаць, каментаваць ды падпісвацца!
22.06.2023 / 19:33
Віктар Бабарыка перанёс інсульт? Пацвярджэнняў няма, але такая версія ходзіць у наваполацкай калоніі, дзе сядзеў палітык. Дзе сёння Бабарыка і ў якім ён стане, па-ранейшаму ніхто не ведае.
Уладзімір Зяленскі папярэджвае пра катастрофу: Расія рыхтуе выбух на Запарожскай АЭС.
Палітвязень Павел Севярынец пераведзены на турэмны рэжым.
Аляксандр Лукашэнка расказвае, як заможна жывуць беларусы, і дакарае медыкаў: маўляў, заробкі вам паднялі, што яшчэ трэба?
Расійскі вайсковы верталёт упаў у Беларусі: відэа.
Рэклама даносаў ад КДБ.
Расійскія турысты ў Беларусі: едуць адпачываць, лячыць зубы і на шопінг.
У Гродне 50-гадовая жанчына падпаліла міліцэйскую машыну.
Вясёлая карова з Бабруйска.
Вальфовіч хоча забіраць у армію ўсіх студэнтаў.
На субмарыне, якая знікла падчас пагружэння да «Тытаніка», скончыўся кісларод.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
Чытайце таксама: