Аднавіў працу візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску

У Мінску 21 чэрвеня аднавіў працу візавы цэнтр Іспаніі, аднак свабодныя месцы для падачы ўжо разабралі. Пра гэта паведамляе партал Tochka.by.

21.06.2023 / 23:19

Шэнгенская віза, выдадзеная Іспаніяй. Фота ілюстрацыйнае

21 чэрвеня візавы цэнтр выставіў першыя даты для запісу на падачу віз, але іх вельмі хутка практычна ўсе разабралі праграмісты для візавых агенцтваў.

«Вельмі вялікі попыт на Іспанію, а месцаў пакуль вельмі мала. Так, многія заяўнікі [да адкрыцця візавага цэнтра] падавалі заяўкі ў [візавыя] агенцтвы», — падзяліліся спецыялісты турагенцтва.

На сайце цэнтра пазначана, што ён адкрыўся ў офісе па вул. Талстога, д. 8, корп. 2, паверх 2. Час прыёму ў цэнтры — з 9 да 16 гадзін, а выдачы пашпартоў — з 12 да 16 гадзін.

Пасля аднаўлення працы візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску тэрміны гатоўнасці візы не павінны моцна змяніцца: консульства, якое прастаўляе візавыя налепкі, усё адно знаходзіцца ў Маскве. Прыкладна гэта зойме два тыдні.

Адносна таго, калі можна будзе падаць дакументы на візу ў гэты цэнтр, то па логіцы, кажуць спецыялісты, могуць з'явіцца месцы і на апошні тыдзень чэрвеня. Калі гэта адбудзецца, незразумела. Магчыма, запіс адкрыецца нават заўтра ці паслязаўтра. Але ў самім візавым агенцтве прапануюць не спадзявацца на хуткую падачу, сваіх кліентаў спецыялісты арыентуюць на ліпень-жнівень. І яшчэ невядома, ці будзе рэальна падаць дакументы самастойна, без пасярэднікаў.

Чытайце таксама:

«Пачыналі зімой, а трапілі ў візавы цэнтр толькі ў маі». Дзе танней атрымаць візу ў Еўропу?

Стала вядома, колькі візаў выдалі беларусам за мінулы год краіны Еўрасаюза

Куды і адкуль цяпер лятаюць беларусы на адпачынак у Еўропу

Nashaniva.com