Як прыгатаваць бургер дома на патэльні
Гэта традыцыйны гамбургер з тонкай мясной катлетай і хрумсткай скарынкай па краях. Лепш за ўсё гатаваць яго на цяжкай, змазанай алеем ці тлушчам чыгуннай патэльні.
25.06.2023 / 19:56
Фота: Getty Images
Каб прыгатаваць 4—8 порцый (у залежнасці ад таго, колькі катлет вы будзеце класці ў адну булку), вам спатрэбіцца:
- кавалак масла,
- каля 900 г ялавічнага фаршу — пажадана, каб у ім было не менш за 20 працэнтаў тлушчу,
- соль і чорны перац,
- 8 лустачак сыру (па жаданні),
- 4 ці 8 мяккіх булачак для гамбургераў, злёгку падсмажаных,
- лісце салаты, нарэзаныя памідоры і прыправы па жаданні.
Як гатаваць:
- Пакладзіце масла на вялікую чыгунную патэльню ці патэльню з нержавеючай сталі і пастаўце на сярэдні агонь. Акуратна падзяліце ялавічны фарш на 8 невялікіх частак па 100 г кожная і яшчэ больш акуратна зрабіце з яго шарыкі вышынёй каля 5 см.
- Зрабіце моцны агонь і пакладзіце палову шарыкаў на патэльню на дастатковай адлегласці адзін ад аднаго. Выкарыстоўваючы цвёрдую металічную лапатку, націсніце на кожны шарык, каб выйшла катлета дыяметрам каля 10 см і таўшчынёй каля 1,2 см. Прыпраўце соллю і перцам.
- Смажце, пакуль катлета не падпячэцца, крыху менш за 2 хвіліны. Потым, выкарыстоўваючы лапатку, асцярожна перавярніце катлеты. Калі дадаяце сыр, то пакладзіце яго лустачкі на мяса.
- Працягвайце смажыць, пакуль катлета не будзе гатовая, прыкладна хвіліну ці трохі даўжэй. Зніміце катлеты з патэльні і пакладзіце на булачкі (падаваць дзве катлеты ў адной булачцы — таксама варыянт). Пакладзіце зверху свежыя памідоры і салату і накрыйце другой часткай булачак.
Чытайце яшчэ:
Ці розняцца бургеры з «Макаў» у Беларусі, Літве, Польшчы і Грузіі? Памералі з лінейкай
«Бургер Кінг» прэзентаваў гамбургер у стылі мультфільма «Чалавек-павук: Павуцінне сусветаў»