Ля гатэля «Еўропа» ў Мінску паставілі тэрасы ў выглядзе карэт
Арыгінальную летнюю тэрасу ў выглядзе карэт паставілі каля гатэля «Еўропа» ў цэнтры Мінска. Гэту навінку заўважыў блогер Koko.by. Для таго, каб сесці і некуды ехаць, гэтыя карэты не прыдатныя, затое ў іх можна будзе паесці.
21.06.2023 / 16:26
Мяркуючы па ўсім, карэты зробленыя спецыяльна на замову гатэля, то-бок гэта не арыгінальны старадаўні транспарт, а яго імітацыя.
У карэтах размешчаныя сталы пад чорны мармур і простыя драўляныя лаўкі. Каб зайсці ўсярэдзіну, трэба адчыніць дзверцы.
Адміністрацыя анансуе хуткае адкрыццё тэрасы, абслугоўваць яе будзе рэстаран гатэля «Еўропа».
Чытайце таксама:
«Камунарка» прапануе новую лінейку цукерак ручной работы
У Мінску прайшоў выпускны мадэльнай школы, за ўдзел у якім трэба было заплаціць ШМАТ ФОТА