БАТЭ, калі пройдзе «Партызані», згуляе з кіпрскім «Арысам»
У Швейцарыі прайшло лёсаванне другога раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
21.06.2023 / 13:20
У другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў пераможца пары «Партызані» (Тырана) — БАТЭ (Барысаў) згуляе з кіпрскім «Арысам», якім валодае беларус Уладзімір Фёдараў і які трэніруе беларус Аляксей Шпілеўскі.
За клуб гуляе двое беларусаў: Яўген Яблонскі і Арцём Шуманскі.
Паядынкі другога кваліфікацыйнага раўнда пройдуць 25-26 ліпеня і 1-2 жніўня.
Чытайце таксама: