Абвінавачаных па справе Гайдукевіча асудзілі да велізарных тэрмінаў. Пракоп'еву далі завочна 25 гадоў
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе абвясцілі прысуд па справе нібыта падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Працэс доўжыўся чатыры месяцы.
21.06.2023 / 12:02
Вадзіму Пракоп'еву далі максімальна магчымы тэрмін — 25 гадоў узмоцненага рэжыму, з іх 5 гадоў турмы. Але завочна. Пры гэтым яму прысудзілі штраф памерам 1 тысяча рублёў. Кватэра ў цэнтры горада пакінутая пад арыштам. Акрамя таго, былы рэстаратар, як і іншыя фігуранты справы, пазбаўлены ўсіх воінскіх і спецыяльных званняў.
Абвінавачанне ставіла ў віну Вадзіму Пракоп'еву стварэнне арганізаванай злачыннай групоўкі, змову і распрацоўку плана па захопе ўлады.
Уладзіславу Вайцяховічу — 21 год пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены), першыя пяць гадоў — турэмны рэжым, пазбаўлены воінскага звання.
Ігару Чамякіну — 20 гадоў пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены), першыя пяць гадоў — турэмны рэжым, пазбаўлены воінскага звання.
Сяргею Лісоўскаму — 20 гадоў пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены), першыя пяць гадоў — адбыццё пакарання ва ўмовах турэмнага рэжыму, пазбаўлены воінскага звання.
Віталю Вайцяховічу — 19 гадоў пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены).
Уладзіміру Савянкову — 16 гадоў пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены), першыя пяць гадоў — турэмны рэжым, пазбаўлены воінскага звання.
Дзянісу Хаміцэвічу — 16 гадоў пазбаўлення волі (узмоцнены рэжым), першыя пяць гадоў — турэмны рэжым, пазбаўлены звання.
Сяргею Сакалову — 14 гадоў пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены), штраф — 700 базавых велічынь, пазбаўлены воінскага звання.
Настассі Вайцяховіч — 11 гадоў пазбаўлення волі (агульны рэжым).
Вользе Петух — 10 гадоў пазбаўлення волі (агульны рэжым).
Мікалаю Рою — 12 гадоў пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены).
Вользе Вайцяховіч — 11 гадоў пазбаўлення волі (агульны рэжым).
Дзмітрыю Невяркевічу — 11 гадоў пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены), пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін 5 гадоў, штраф — 3000 базавых велічынь.
Паўлу Чыхінскаму — 9 гадоў пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены), пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады тэрмінам 5 гадоў, пазбаўлены воінскага звання.
Пятру Юркевічу — 9 гадоў пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены).
Дзянісу Філончыку — 9 гадоў пазбаўлення волі, рэжым узмоцнены.
Эдуарду Пестраку — 3,5 года пазбаўлення волі (рэжым узмоцнены), пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады тэрмінам 5 гадоў, таксама пазбаўлены воінскага звання.
Аляксею Міхайлаву — 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вызвалены з-пад варты ў зале суда ў сувязі з адбыццём прызначанага тэрміну пакарання цалкам.
Фота: БелТА
Па справе праходзіла 18 абвінавачваных, з якіх 15 чалавек знаходзіліся пад вартай. Сярод іх — сям'я Вайцяховічаў з чатырох чалавек, Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі. Завочна судзілі экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева і двух былых сілавікоў — Дзяніса Хаміцэвіча і Ігара Чамякіна.
Фота: БелТА
Дзяржаўнае абвінавачанне, якое прадстаўляў у тым ліку Максім Чупрыс, 6 чэрвеня запрасіла фігурантам справы ад 2 да 25 гадоў калоніі.
Фота: БелТА
Справу паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса разглядаў Сяргей Хрыпач. Тэкст абвінавачання займаў 136 старонак.
Чытайце таксама:
«Змова сілавікоў»: хто тыя афіцэры, якіх судзяць разам з Пракоп'евым