«Пагроза рэальная». Байдэн заявіў, што Пуцін сапраўды можа прымяніць тактычную ядзерную зброю
Падобныя словы прэзідэнта ЗША гучаць на фоне перамяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусь.
20.06.2023 / 15:38
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Фота: AP
Заяву пра расійскую тактычную ядзерную зброю Джо Байдэн зрабіў у панядзелак падчас сустрэчы са спонсарамі сваёй выбарчай кампаніі ў Каліфорніі, паведаміла агенцтва Reuters. На думку прэзідэнта ЗША, падобныя словы часам прымушаюць слухачоў лічыць Байдэна «вар'ятам».
«Калі я два гады таму і на гэтым жа самым месцы казаў, што рака Каларада можа перасохнуць, усе на мяне глядзелі, як на вар'ята. Менавіта такі ж погляд я сустракаю, калі кажу, што пагроза прымянення Пуціным тактычнай ядзернай зброі рэальная», — сказаў Байдэн.
Нагадаем, што раней Байдэн адзначаў, што перамяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусь — «абсалютна безадказны» ўчынак.
У той жа час прадстаўнікі ўрада і вайсковай выведкі Украіны сцвярджаюць, што нічога сур'ёзнага падобнае перамяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусь не нясе.
Чытайце таксама:
Джо Байдэн прадоўжыў яшчэ на адзін год санкцыі супраць Беларусі
Афрыканскія краіны прапануюць Украіне і Расіі спіс умоваў для перамоў. Там згадваецца і Беларусь