У Пінскім раёне сутыкнуліся прыгарадны і міжнародны аўтобусы. Пацярпела 5-гадовая дзяўчынка
Сёння а дзясятай гадзіне аўтобус МАЗ на 430-м кіламетры аўтадарогі М-10 Гомель — Кобрын, паводле папярэдняй інфармацыі, не саступіў дарогу аўтобусу Mercedes, які рухаўся па галоўнай. Адбылося сутыкненне.
20.06.2023 / 12:57
У выніку ДТЗ дзве пасажыркі прыгараднага аўтобуса 60 і 63 гадоў і 5-гадовая дзяўчынка з міжнароднага аўтобуса дастаўленыя ў бальніцу, як паведамляе прэс-служба МУС.
На момант здарэння ў салонах аўтобусаў знаходзілася каля 40 пасажыраў.