У Мінску зносяць пратэстанцкую царкву «Новае жыццё»

Гісторыя супрацьстаяння ўладаў і царквы цягнецца з 2005 года: менавіта тады горад вырашыў выселіць «Новае жыццё» з будынка ў Сухараве, адрамантаванага яшчэ ў 1992 годзе на месцы кароўніка.

20.06.2023 / 11:47

Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».

Паводле змен, што былі ўнесеныя ў праект дэталёвага планавання Сухарава, ухваленага ў 2019 годзе, на месцы царквы павінна вырасці школа.

Ціск на вернікаў, якія, на думку гарадскіх уладаў, павінны тэрмінова і назаўжды пакінуць будынак, узмацніўся ў пачатку 2021 года.

Варта адзначыць, што ў 2020-м пастар «Новага жыцця» рэзка асудзіў беззаконне і зверствы.

17 лютага 2021 года судовыя выканаўцы ўвайшлі ў царкву ў суправаджэнні міліцыі, апісалі маёмасць. У будынку ў той час ішла малітва. Прыхаджане, каб пазбегнуць арыштаў, вымушаныя былі пакінуць царкву.

Вернікі доўгі час маліліся побач з царквой.

Nashaniva.com