Нарэшце! Футбольная зборная Беларусі перамагла
Серыя без перамогаў доўжылася 16 матчаў і сёння была спыненая.
19.06.2023 / 23:39
Макс Эбонг і Уладзіслаў Марозаў. Фота з тэлеграм-канала «Прессбола»
У Будапешце беларусы выйгралі ў Косава з лікам 2:1.
На 73-й хвіліне вызначыўся Уладзіслаў Марозаў, праз дзве хвіліны забіў Макс Эбонг. На 87-й хвіліне касавары забілі мяч у адказ — 2:1.
Пасля чатырох матчаў у беларусаў тры балы і 4-е месца ў групе.
Швейцарыя — 10, Румынія — 8, Ізраіль — 7, Беларусь — 3, Косава — 3, Андора — 1.
У верасні два матчы ў гасцях: супраць Ізраіля і Андоры.