У Клімавічах ледзь не запалілі рэдакцыю мясцовай раёнкі
Клімавіцкая раённая газета «Родная ніва» расказала павучальную гісторыю, як ледзь не стала ахвярай нядбайнасці выпадковага прахожага.
19.06.2023 / 22:30
Фота: rodniva.by
Паводле рэдакцыі, міма яе будынку па вуліцы ішоў прахожы чалавек, які курыў цыгарэту, а пасля недакурак шпурнуў праз плот у двор рэдакцыі.
Недакурак патрапіў на трухлявы пень, а паколькі ў Клімавічах была, як і па ўсёй Беларусі, шматдзённая сухмень, то пень загарэўся.
Паколькі дзень быў працоўны, то супрацоўнікі рэдакцыі падбеглі з вядром і полымя патушылі.
«А калі б у выхадны ці пасля працы?» — задае рэдакцыя ў канцы свайго аповеду рытарычнае пытанне.
Чытайце таксама:
У Мазырскім раёне патануў у Прыпяці 11-гадовы хлопчык
У Мінску дрэва ўпала на аўтамабіль з дзецьмі
У Бярозе п'янага бяспраўніка затрымлівалі, страляючы па колах