У Мінску прайшоў выпускны мадэльнай школы, за ўдзел у якім трэба было заплаціць ШМАТ ФОТА

Званне самага прыгожага мерапрыемства апошняга ўік-энду Onliner прысудзіў выпускному балю сталічнай школы мадэляў.

20.06.2023 / 13:37

Дызайнерскія строі, пафасная, але стыльная пляцоўка Dipservice Hall, госці ў вячэрніх вобразах — Onliner.by паказвае, як гэта было. 

Усяго на беласнежны подыум выйшлі 54 мадэлі ў веку ад 7 да 60 гадоў — хлопцы і дзяўчаты, якія праходзілі навучанне ў Stellar Models Studio. Праўда, гэта не адзіная ўмова ўдзелу ў паказе: трэба было заплаціць унёсак ад 170 да 200 рублёў.

Як і належыць балю, на мадэлях былі раскошныя вячэрнія строі (дызайнеры — Таццяна Трафіменкава, Таццяна Давыдзенка, салон «Шчасце»), дапоўненыя ўпрыгажэннямі ад Дзіны Афанасьевай і Кацярыны Новікавай. Асобна дзяўчаты прадэфілявалі ў вясельных сукенках.

Nashaniva.com