Памёр Міхась Хмялеўскі

Адзін з найстарэйшых дзеячаў беларускай культуры на Падляшшы пражыў няпоўныя 98 гадоў.

19.06.2023 / 15:01

Міхась Хмялеўскі. Фота: kamunikat.org

Міхась Хмялеўскі нарадзіўся 26 чэрвеня 1925 года ў Востраве Паўднёвым, што на Сакольшчыне. Скончыў аддзяленне журналістыкі Ленінградскага ўніверсітэта.

35 гадоў працаваў журналістам, з чаго амаль 33 гады ў рэдакцыі тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».

З кастрычніка 1988 года быў на пенсіі, але доўгі час заставаўся актыўным чалавекам.

Развітанне з Міхасём Хмялеўскім пачнецца ў аўторак а 16.30 у царкве Святога Духа (ніжняя царква) па адрасе Антанюк Фабрычны, 13. А 17.30 пачнецца паніхіда.

Святая літургія пройдзе ў сераду ў 8.30 у той жа царкве, пасля чаго Міхася Хмялеўскага пахаваюць на Праваслаўных могілках Усіх Святых у Беластоку (вуліца Высоцкага-1), пра гэта піша «Радыё Рацыя».

Nashaniva.com