Coca-Cola купляе вытворцу гарэлкі Finlandia
Еўрапейскі партнёр амерыканскай Coca-Cola Co. купіў кампанію Brown-Forman Finland, якая валодае брэндам Finlandia. Кошт угоды ацэньваецца ў $220 млн, як паведамляе Office Life.
19.06.2023 / 14:45
Фота: Mark Lennihan / AP
Завяршэнне ўгоды чакаецца ў другім паўгоддзі. Як адзначаюць у Coca-Cola HBC, гэтая купля дазволіць кампаніі пашырыць бізнэс па разліве прэміяльных алкагольных напояў.
Finlandia больш за 17 гадоў прадавалася ў тым ліку праз дыстрыб'ютарскую сетку Coca-Cola. Таму ў гэтым бізнэсе вытворцу газіроўкі ўсё больш-менш зразумела.
На фоне навіны аб угодзе акцыі Coca-Cola HBC на таргах у панядзелак у Лондане і Афінах таннеюць на 1,2 і 2,1%, а паперы Brown-Forman, наадварот, даражэюць на 0,8%.
Продажы беларускай «дачкі» Coca-Cola «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» — у 2022 годзе выраслі на 6%.
Чытайце таксама:
Нямецкі брэнд вынайшаў гаджэт для лянівых: да цюбіка з соусам прыкруцілі відэлец
Mark Formelle збіраецца адкрыць яшчэ 40 крам у Расіі
Брытанскі Vogue упершыню выпусціў нумар, надрукаваны шрыфтам Брайля