«Калі ты п'яны сеў за стырно, цябе не выратуе ніякая налепка на шкле». Сілавікі апублікавалі сваё бачанне затрымання расіян на Z-машыне ў Івацэвічах
Вечарам 17 чэрвеня ў Івацэвічах скруцілі дваіх расіян, якія ехалі на аўто з літарай Z на шкле. Пасля з'яўлення відэа ў сеціве ананімны тэлеграм-канал, звязаны з беларускімі сілавікамі, расказаў падрабязнасці затрымання.
18.06.2023 / 15:12
Як сцвярджае канал «Обратная сторона», сям'я ўжывала алкаголь, пасля чаго яны з гулянкі вырашылі паехаць на сваім аўто.
Машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Расіяне не рэагавалі на папярэджанні і «атрымалі па поўнай праграме не толькі пратаколы за перадачу стырна і п'яную язду, але і за непадпарадкаванне».
Сілавікі пішуць, што да сітуацыі не маюць дачынення нацыянальнасць і палітычныя погляды: «Калі ты п'яны сеў за стырно, цябе не выратуе ніякая налепка на шкле».