Пуцін хацеў зрабіць Беларусь «гарантам бяспекі» Украіны

На сустрэчы з дэлегацыяй краін Афрыкі Уладзімір Пуцін паказаў праект «Дамовы аб пастаянным нейтралітэце і гарантыях бяспекі Украіны», падрыхтаваны ў сакавіку 2022 года ў Стамбуле. Яго падпісанне, па словах прэзідэнта РФ, было сарванае Украінай.

18.06.2023 / 08:03

Паводле Пуціна, дакумент складаўся з 18 артыкулаў, а ў дадатку нібыта быў вызначаны максімальны памер украінскай арміі. Таксама ў ім былі пазначаныя ў якасці гарантаў бяспекі для Украіны Вялікабрытанія, Кітай, ЗША, Турцыя, Францыя і Беларусь.

На стамбульскіх перамовах нібыта таксама абмяркоўвалася колькасць асабовага складу і ўзбраенняў Узброеных сіл Украіны. Тут расійскія і ўкраінскія пазіцыі адрозніваюцца ў разы.

На тытульным лісце пазначана, што праект складзены па стане на 13 красавіка — праз два тыдні пасля адступлення расійскіх войскаў з-пад Кіева. Іншымі словамі, яно дакладна не адбылося ў рамках гэтай дамовы.

Таксама гэта здарылася ўжо пасля таго, як стала вядома пра масавыя забойствы мірных жыхароў у Бучы (Расія іх называе фэйкам і адмаўляе), што Украіна назвала прычынай спынення перамоваў з РФ.

Улады Украіны сапраўднасць дакумента не пацвердзілі.

Чытайце таксама:

Пяскоў: Задача дэмілітарызацыі Украіны шмат у чым выкананая, яна ваюе заходняй зброяй

Аляксей Талай прызнаўся, што вываз украінскіх дзяцей у Беларусь ухваліў асабіста Лукашэнка

Nashaniva.com