Пяскоў: Задача дэмілітарызацыі Украіны шмат у чым выкананая, яна ваюе заходняй зброяй
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што адна з задач, пра якую казаў у звароце 24 лютага 2022 года Уладзімір Пуцін, а менавіта дэмілітарызацыя Украіны, «шмат у чым выкананая».
17.06.2023 / 22:59
Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru
«Сапраўды, Украіна была моцна мілітарызаваная на момант пачатку СВА. І, як учора сказаў Пуцін, адной з задач была дэмілітарызацыя Украіны.
Фактычна гэтая задача шмат у чым выкананая. Усё менш і менш сваёй зброі Украіна выкарыстоўвае. І ўсё больш і больш яна выкарыстоўвае сістэмы ўзбраенняў, якія ёй пастаўляюць краіны Захаду», — заявіў Пяскоў.
Чытайце таксама:
Пяскоў абвергнуў словы Лукашэнкі пра тое, што РФ і Украіна абмяркоўвалі арэнду Крыма