«Абсалютна безадказна». Джо Байдэн адрэагаваў на заяву Пуціна, што ядзерная зброя ўжо ў Беларусі
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пракаментаваў заявы кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні першых адзінак тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ён сказаў журналістам перад сённяшнім адлётам у Філадэльфію, паведаміў SkyNews.
17.06.2023 / 22:25
Джо Байдэн перад вылетам у Філадэльфію. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP Photo
Каментарый Байдэна быў лаканічным:
«Я каментаваў гэта шмат разоў — гэта абсалютна безадказна», — адзначыў ён.
Напярэдадні Пуцін заявіў, што першыя расійскія тактычныя ядзерныя зарады ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а канчаткова іх перамяшчэнне мае завяршыцца да канца года.
Чытайце таксама:
«Беларускі Гаюн» не заўважаў, каб у Беларусь перамяшчалася ядзерная зброя
Столтэнберг пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі: НАТА бачыць падрыхтоўку