Полацкую выкладчыцу аштрафавалі за «экстрэмізм», хоць раней яна афіцыйна лічылася «гонарам універсітэта»

Суддзя суда Полацкага раёна Яніна Марцулевіч 30 мая аштрафавала на 1110 рублёў выкладчыцу Полацкага дзяржуніверсітэта Ганну Нанос за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных сетках. Між тым у 2020 годзе «правапарушальніца» была занесеная на ўніверсітэцкую Дошку гонару ў раздзеле «Гонар універсітэта», піша «Віцебская вясна».

17.06.2023 / 21:27

Ганну Нанос абвінавацілі ў тым, што яна нібыта размясціла і захоўвала ў адкрытым доступе ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» на асабістай старонцы «інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Зыходзячы з гэтага, суддзя аштрафавала Нанос на 1110 рублёў, а мабільны тэлефон «правапарушальніцы» пакінула пад арыштам як гарантыю выплаты штрафу.

Чытайце таксама:

Затрымалі яшчэ аднаго пратэстанцкага пастара

Адваката Андрэя Пачобута і Паўла Мажэйкі пазбавілі працы

З Полацкага дзяржуніверсітэта звольнілі не менш за cем супрацоўнікаў

Nashaniva.com