Брэст атакавалі вусені «пладовай молі»
Як паведамляе мясцовы тэлеканал «Буг-ТБ», павуціннем у абласным цэнтры ахутаны ўсе дрэвы алычы, некаторыя яблыні і вішні.
17.06.2023 / 16:17
Эксперты гавораць, што Брэст у прыватнасці і ўвесь поўдзень Беларусі ў цэлым атакавала так званая «пладовая моль». Зрэшты, ёсць таксама сведчанні, што гэтую пошасць заўважалі і ў іншых беларускіх рэгіёнах.
Гэты від не завезены, а «айчынны». Ён прыцэльна атакуе костачкавыя пладовыя дрэвы. Прычына, чаму ён сёлета так распладзіўся, — рэкордна сухі май.
Дарэчы, мінулым летам у Брэсце на зялёныя насаджэнні кустоўя самшыта, якія ўпрыгожваюць цэнтральныя вуліцы горада, масава напаў і стаў знішчаць амерыканскі вусень агнёўка.
Чытайце таксама:
Страшная поедзь: кожны год Лунінец атакуюць вусені амерыканскага белага матыля
Вучоныя даказалі, што расліны ўмеюць размаўляць
Шкоднікі вельмі баяцца звычайнага мыла — проста пакладзіце яго ў агародзе і пабачыце эфект