Адваката Андрэя Пачобута і Паўла Мажэйкі пазбавілі працы
Адваката з Гродна Аляксандра Бірылава не атэставалі падчас кваліфікацыйнай камісіі 16 чэрвеня. Нібыта ў Бірылава «недастатковая кваліфікацыя».
17.06.2023 / 15:34
Аляксандр Бірылаў працаваў адвакатам 26 гадоў, піша «Радыё Свабода».
Ён абараняў
- супрацоўнікаў незалежнай газеты «Пагоня» Міколу Маркевіча і Паўла Мажэйку ў 2001—2002 гадах у «справе журналістаў» і Мажэйку цяпер;
- старшыню страйкама прадпрымальнікаў Валера Леванеўскага, які раней балатаваўся на пасаду кіраўніка дзяржавы;
- журналіста Андрэя Пачобута ў 2011—2012 гадах і цяпер;
- музыканта Ігара Банцара пасля пратэстаў 2020 года.