Прызёрка Алімпіяды Надзея Астапчук упершыню за паўгода выйшла на сувязь
Яна апублікавала фотаздымак у фэйсбуку.
17.06.2023 / 15:26
Пра затрыманне чэмпіёнкі свету і Еўропы, прызёркі Алімпійскіх гульняў — 2008 стала вядома 15 снежня.
Пазней былыя вязні распавядалі пра сустрэчу з Надзеяй за кратамі: «Пакуль чакалі суд, міма па калідоры на допыт правялі спартоўку Астапчук. Вонкава была спакойная, але відаць, што «груз на плячах несла».
Расійская журналістка Кацярына Яньшына знаходзілася на Акрэсціна з 5 па 20 студзеня. Яна распавяла «Нашай Ніве», што чула ад сваіх сукамерніц пра тое, у якіх умовах у той час сядзела спартоўка.
Калі Кацярына была ў ЦІП, ёй расказвалі, што Астапчук знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна. У ЦІП вельмі спякотна, а ў ІЧУ, наадварот, дужа холадна.
Паводле сукамерніц Кацярыны, спартсменка захварэла падчас зняволення, але нават у такім стане, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку.
У лютым «інтэрв'ю» ў Астапчук на АНТ узяў Марат Маркаў.