Аляксандра Сасновіч не змагла прабіцца ў фінал тэніснага турніру ў Хертагенбасе

Пераможны шлях беларускі, якая займае 71-е месца ў рэйтынгу, на травяных кортах у Нідэрландах перапыніла расіянка Кацярына Аляксандрава — 26-я ракетка свету.

17.06.2023 / 13:51

Аляксандра Сасновіч. Фота: тэлеграм-канал «Прессбола»

У першым сэце яна не пакінула Сасновіч ніводнага шанцу — 6:1. А вось у другой партыі тэнісісткі на «арэлях» дабраліся да тай-брэйку, дзе Аляксандра, на жаль, змагла ўзяць толькі адзін розыгрыш, піша заблакаваны ўчора «Прессбол».

Кацярына Аляксандрава (Расія, 26) — Аляксандра Сасновіч (Беларусь, 71) — 6:1, 7:6 (7:1).

Заўтра расіянка згуляе ў фінале турніру ВТА-250 у Хертагенбасе другі год запар. Летась яна здабыла тытул у матчы з Арынай Сабаленка.

Гэтым разам яе саперніцай будзе суайчынніца Вераніка Кударметава (14).

Чытайце таксама:

Новак Джокавіч выйграў «Ралан Гарос»

Іга Свёнтак выйграла трэці раз «Ралан Гарос»

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

Nashaniva.com