У Пінску прайшоў дождж, і горад «паплыў»
Палескі горад у пятніцу чарговы раз ператварыўся ў Венецыю. Як паведамляюць яго жыхары, пасля дажджу на вуліцах горада, які прайшоў у Пінску, утварыліся водныя каналы, піша «Медыя-Палессе».
16.06.2023 / 23:05
Ліўневая каналізацыя Пінска рэгулярна не спраўляецца з ападкамі. Як мінімум раз на два гады вуліцы Пінска затапляе пасля непрацяглых, але моцных дажджоў. Так было тры гады запар — у 2019, 2020 і 2021 гадах, нагадвае «Медыя-Палессе».
Чытайце таксама:
Якая тэмпература вады ў беларускіх вадаёмах
Гарачае лета 2023 года. На выхадных да +31°С
У Клімавіцкім раёне жанчыны выклікалі дождж пры дапамозе адмысловага абраду ФОТЫ