Каля Заслаўя бусел з'еў смецце і памёр

Недалёка ад Заслаўя знайшлі ў полі бусла. Ён ніяк не рэагаваў на набліжэнне чалавека, адмаўляўся піць і есці рыбу. Глядзець на пакуты і чакаць дапамогі мясцовыя жыхары не маглі, таму адвезлі птушку ў ветэрынарную клініку.

16.06.2023 / 12:45

У выніку рэнтгенаўскіх даследаванняў было выяўлена, што ў страўніку птушкі знаходзяцца шкло і камяні, пачаўся запаленчы працэс у лёгкіх. Стан птушкі быў настолькі цяжкі, што бусел памёр на руках у ветэрынара, піша газета «Прысталічча».

Буслы ядуць насякомых, чарвякоў і грызуноў. Каб узбагаціць свой рацыён, птушкі харчуюцца і на сметніках, але гэта нясе для іх небяспеку.

У населеных пунктах ёсць спецыяльныя месцы, куды трэба выкідваць смецце. Не варта грэбаваць гэтымі правіламі.

Чытайце таксама:

Птушкары прыязджаюць да сіпа амаль штодня: трагедыя для буслоў, радасць для арнітолагаў

У Астраўцы бусел пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе ВІДЭА

Глускія энергетыкі перасялілі бусла, з-за якога ў вёсцы прападала электрычнасць

Nashaniva.com