Гарачае лета 2023 года. На выхадных да +31°С

Месцамі прагназуюць залевы.

16.06.2023 / 11:54

Фота: «Наша Ніва»

У суботу па заходняй палове краіны чакаюцца дажджы і навальніцы, месцамі пройдуць ліўні.

Ноччу +11..+ 17°С, максімальная тэмпература днём + 26..+31°С, па захадзе Беларусі яна складзе +20..+25°С. У Мінску да +30°С без дажджоў.

У нядзелю, 18 чэрвеня, тое ж самае. Месцамі, у асноўным па захадзе краіны, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу +12..+ 19°С, максімальная тэмпература днём складзе ад +20°С па захадзе да +31°С на ўсходзе краіны. У Мінску +30°С.

У панядзелак месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу +12..+ 18°С, максімальная тэмпература днём + 23..+30°С.

Белгідрамет нагадвае, што ў лясах Мінскай вобласці ў многіх раёнах і месцамі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека. Знаходзячыся на прыродзе, трэба быць асцярожнымі з агнём!

Nashaniva.com