У аэрапорце Сан-Францыска ўзялі на працу ката
Чароўны 14-гадовы кот па мянушцы Дзюк Элінгтан Морыс цяпер працуе ў брыгадзе Wag, якая складаецца з некалькіх сабак, парасяці Лілу і трусіка Алекса.
15.06.2023 / 23:18
Задача жывёл — супакойваць устрывожаных падарожнікаў перад палётам.
У Дзюка ёсць вялікі вопыт працы заатэрапеўтам. Апошнія 10 гадоў кот наведваў людзей у бальніцах па ўсім горадзе і суцяшаў іх.