Польшча дабудавала электронны бар'ер на мяжы з Беларуссю
Памежная служба Польшчы паведаміла пра заканчэнне работ па будаўніцтве электроннага бар'ера на мяжы з Беларуссю.
15.06.2023 / 22:52
Фота: twitter.com/Straz_Graniczna
«Сёння завяршылася прыёмка будаўнічых работ па ўстаноўцы электроннага бар'ера на мяжы Польшчы і Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні польскага ведамства.
Памежнікі ўдакладнілі, што сістэма «працуе на ўсёй працягласці, 206 км», дапаўняючы фізічны бар'ер, узвядзенне якога завяршылася годам раней.
На фоне міграцыйнага крызісу ля межаў з Беларуссю ў 2021 годзе польская дзяржава прыняла рашэнне аб будаўніцтве плота на мяжы. Ягоная даўжыня — 186 кіламетраў (не праходзіць па воднай частцы мяжы, таму і карацейшы за электронны бар'ер), вышыня — 5 м.
Чытайце таксама:
У Фінляндыі паказалі, як выглядае паркан на мяжы з Расіяй. У народзе яго празвалі «сабачым вальерам»
«Бесчалавечная палітыка Варшавы». Прапагандысты шкадуюць зуброў