Афрыканскія краіны прапануюць Украіне і Расіі спіс умоваў для перамоў. Там згадваецца і Беларусь

Агенцтва Reuters атрымала доступ да непублічнага спіса папярэдніх умоваў, які дэлегацыя афрыканскіх краін скора збіраецца паказаць прэзідэнтам Украіны і Расіі «для ўмацавання даверу паміж імі». Адна з ключавых умоваў тычыцца расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.

15.06.2023 / 22:06

Фота: AP

Дэлегацыя афрыканскіх краін, у склад якой увойдуць лідары Паўднёвай Афрыкі, Сенегала, Замбіі, Каморскіх астравоў і прэм'ер-міністр Егіпта, збіраецца ў найбліжэйшыя дні наведаць Кіеў і Санкт-Пецярбург для прапановы спіса «мер па ўмацаванні даверу» паміж Украінай і Расіяй для аблягчэння наступных мірных перамоў па спыненні вайны.

Як піша агенцтва Reuters, якое азнаёмілася са спісам, гэтыя папярэднія меры ўяўляюць сабой наступныя крокі:

«Вышэйзгаданыя меры павінны быць скіраваныя на стварэнне ўмоваў, якія будуць садзейнічаць спыненню агню і ўмацаванню даверу паміж бакамі канфлікту для распрацоўкі стратэгій аднаўлення міру ва Украіне», — гаворыцца ў дакуменце са спісам мер ад афрыканскай дэлегацыі, які пакажуць прэзідэнтам Украіны і Расіі.

Нагадаем, што нядаўна лідары афрыканскіх краін анансавалі свой прыезд ва Украіну і Расію для распрацоўкі дарожнай карты спынення вайны, якая ставіць пад удар харчовую бяспеку Афрыкі праз парушэнне ланцужкоў паставак збожжа і ўгнаенняў.

Чытайце таксама:

Зяленскі прапануе Расіі «дыпламатычны выхад» з найменшымі стратамі

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаваць падрыў Кахоўскай ГЭС

Джо Байдэн прадоўжыў яшчэ на адзін год санкцыі супраць Беларусі

Марк Рыхтэр